19.09.2025 Тэматычная экскурсія “Самыя разумныя кнігі – энцыклапедыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.09.2025 Тэматычная экскурсія “Самыя разумныя кнігі – энцыклапедыі”

   У чытальнай зале раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага прайшла тэматычная экскурсія “Самыя разумныя кнігі – энцыклапедыі”. Дзеці сустрэліся з самымі разумнымі кнігамі – энцыклапедыямі, слоўнікамі і даведнікамі. Іх пазнаёмілі з серыяй дзіцячых энцыклапедый: “101 факт, які цікава ведаць”, “Хачу ўсё ведаць”, “Чамучка” і іншымі. Удзельнікі былі здзіўлены разнастайнасцю свету пазнавальнай літаратуры.

Прокрутить вверх