21.09.2025г. Шчырыя парады “Літаратурная аптэчка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

21.09.2025г. Шчырыя парады “Літаратурная аптэчка”

   21 верасня прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО”  шчырыя парады “Літаратурная аптэчка” з удзелам загадчыка КДД аг. Пагранічны Рабровым Я. Я. Удзельніцы аб’яднання і іх госці неаднаразова адзначалі, што чытанне — выдатны і дзейсны “лячэбны сродак”. У бібліятэчным фондзе жадаючыя могуць для сябе знайсці любую літаратуру на свой густ. Калі вам сумна ці адолела маркота, калі вас замучыла бессань, турбуюць праблемы на “сардэчным фронце” ці проста трэба супакоіцца, кнігі валодаюць дзіўнай уласцівасцю дапамагаць у тых выпадках, калі нямоглыя нават лекі. Правераныя гадамі літаратурныя творы дазваляюць гарантаваць стопрацэнтны вынік. Але не толькі чытанне можа падняць настрой. Падчас мерапрыемства гучалі вершы, песні, жарты.

Прокрутить вверх