22.09.2025г. Тэматычная кніжная выстава, агляд літаратуры “Традыцыі абрадаў і святаў Беларусі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.09.2025г. Тэматычная кніжная выстава, агляд літаратуры “Традыцыі абрадаў і святаў Беларусі”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага ў рамках Тыдня традыцыйнай культуры “Жыву і дыхаю, мой родны край, табою!” чытачам была прадстаўлена выстава кніг “Традыцыі абрадаў і святаў Беларусі” і праведзены агляд літаратуры. Прапанаваныя кнігі ўтрымліваюць матэрыял аб святах, звычаях і абрадах — найважнейшых складніках духоўнай культуры беларусаў, якія цесна звязаны са светапоглядам, гісторыяй народа, з укладам яго жыцця на розных этапах развіцця, з прыроднымі і сацыяльнымі ўмовамі. Бібліятэкар звярнула ўвагу на серыю кніг Аксаны Катовіч і Янкі Крука, прысвечаных разгляду цыкла каляндарных святкаванняў беларускага народа. Моладзь зацікавілася кнігамі аб традыцыях вясельных і радзінных абрадаў беларусаў. Цікавасць прысутных выклікала кніга Ірыны Калачовай “Ад добрага кораня – добры парастак”, у якой разглядаюцца сямейныя традыцыі беларусаў мінулага стагоддзя, паказваецца багацце народных прыёмаў, сродкаў і метадаў выхавання дзяцей. Кожны ўдзельнік змог знайсці на выставе пазнавальную і карысную інфармацыю ў прапанаваных кнігах.

Прокрутить вверх