24.09.2025г. Прафілактычная гутарка “Каштоўнасць жыцця” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.09.2025г. Прафілактычная гутарка “Каштоўнасць жыцця”

   24 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў актуальны дыялог “Каштоўнасць жыцця”, які змяшчаў у сабе духоўныя і маральныя якасці падрастаючага пакалення. На мерапрыемства запрасілі Святара Мікалая, настаяцеля Храма святога Вялікамучаніка Дзмітрыя Салунскага Малабераставіцкай царквы. Ён расказаў прысутным, што азначае слова “чалавек”, пра чалавечыя каштоўнасці, якія моладзь павінна свята берагчы і шанаваць. Даў ацэнку паводзінам цяперашніх падлеткаў. Пакрытыкаваў за тое, што не ведаюць звычайных нормаў, шмат надаюць увагі гаджэтам, якія часта псуюць маральны вобраз чалавека. На жывых прыкладах прапанаваў паглядзець на жыццё, дзе паважаюць сваю маці, маці Радзіму і маці Прыроду. Мерапрыемства прайшло ў форме дыялогавай гутаркі, дзе кожны меў магчымасць выказаць сваю думку.

Прокрутить вверх