24.09.2025г. Урок інфармацыйнай культуры “Твае першыя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.09.2025г. Урок інфармацыйнай культуры “Твае першыя энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі”

   У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшоў урок інфармацыйнай культуры “Твае першыя  энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі”. Пачалося мерапрыемства з экскурсіі па бібліятэцы. Дзеці з цікаўнасцю слухалі і вывучалі размяшчэнне фонду, дзе можна знайсці патрэбную кніжку, правілы паводзін у бібліятэцы і карыстаннем узятай літаратуры. Прадоўжыўся занятак у чытальнай зале, дзе яны пазнаёміліся з даведачнай літаратурай: энцыклапедыямі, слоўнікамі, даведнікамі, іх структурамі, паняццямі і тэрмінамі.

Прокрутить вверх