24.09.2025г. Экскурсія па бібліятэцы “Падарожжа ў Чытай-горад” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.09.2025г. Экскурсія па бібліятэцы “Падарожжа ў Чытай-горад”

   24 верасня ў філіяле “Вялікаэсмантаўская сельская бібліятэка” прайшла займальная экскурсія для вучняў пачатковай школы пад назвай “Падарожжа ў Чытай-горад”. Мерапрыемства было арганізавана ў рамках знаёмства дзяцей з працай бібліятэкі і фармаваннем у іх цікавасці да чытання. Экскурсія прайшла ў добразычлівай атмасферы, з актыўным удзелам хлопчыкаў і дзяўчынак. Дзеці адказвалі на пытанні, дзяліліся любімымі казкамі і з задавальненнем уяўлялі сябе даследчыкамі кніжнага свету.

Прокрутить вверх