25.09.2025г. Прававы дыялог: прафсаюзы правялі сустрэчу з работнікамі культуры (работнікамі бібліятэчнай справы) Бераставіцкага раёна — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.09.2025г. Прававы дыялог: прафсаюзы правялі сустрэчу з работнікамі культуры (работнікамі бібліятэчнай справы) Бераставіцкага раёна

   У Бераставіцкім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці адбылася сустрэча ў рамках прававога прыёму грамадзян і дня прававой асветы. Мерапрыемства было арганізавана для работнікаў устаноў культуры раёна (работнікаў бібліятэчнай справы). У ходзе сустрэчы былі разгледжаны ключавыя пытанні працоўнага заканадаўства: рэжым працы і адпачынку работнікаў культуры, правы і абавязкі, сістэма водпускаў і дадатковых выхадных, правілы ўнутранага працоўнага распарадку. На сустрэчы таксама была закранута актуальная праблема кібермахлярства. Аб новых схемах махлярства праінфармавала памочнік пракурора Бераставіцкага раёна Ганна Бірук, падкрэсліўшы, што колькасць выпадкаў падману грамадзян няўхільна расце, а сумы ўрону дасягаюць значных памераў.

Прокрутить вверх