26.09.2025г. Прававая акцыя “Абаронім пажылых грамадзян ад махлярства” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.09.2025г. Прававая акцыя “Абаронім пажылых грамадзян ад махлярства”

   26 верасня ў раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла акцыя “Абаронім пажылых грамадзян ад махлярства”. Ні для каго не сакрэт, што ў апошні час набірае абароты такі від злачынства, як тэлефоннае махлярства. Ахвярамі аферыстаў становяцца не толькі людзі сталага ўзросту, але і моладзь. Каб засцерагчы сябе і сваіх блізкіх, нам усім неабходна ведаць аб схемах падману, якія выкарыстоўваюць ашуканцы для свайго ўзбагачэння. У ходзе акцыі бібліятэкар распавяла наведвальнікам аб спосабах махлярства, патлумачыла, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, якія правілы паводзін трэба памятаць. Усе ўдзельнікі акцыі атрымалі інфармацыйныя лістоўкі з інфармацыяй пра найбольш распаўсюджаныя ашуканскія схемы, як распазнаць зламысніка і якія моманты павінны насцярожыць, каб не стаць ахвярай падману.

Прокрутить вверх