26.09.2025г. Экскурсія ў бібліятэку “Бібліятэчны “Экскурс” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.09.2025г. Экскурсія ў бібліятэку “Бібліятэчны “Экскурс”

   26 верасня ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок інфармацыйнай культуры для вучняў другога класа – экскурсія ў бібліятэку “Бібліятэчны “Экскурс”. Бібліятэкар пазнаёміла сваіх маленькіх чытачоў з дзіцячым фондам, расказала пра выставы, для чаго яны арганізоўваюцца. Вучні даведаліся, як захоўваюцца кнігі, у якім парадку яны стаяць, як знайсці тую ці іншую кніжку. На наглядным прыкладзе паспрабавалі адшукаць патрэбны твор. Вялікую цікавасць выклікалі незвычайныя кніжкі: музычныя, панарамныя казкі, кніжкі на магніціках і інш… З іх можна было выбраць пачытаць новы твор і ўзяць яго дамоў. І як вынік: бібліятэка папоўнілася кнігавыдачай і наведваннямі.

Прокрутить вверх