26.09.2025г. Этыкет-трэнінг “Што я ведаю пра сябе: характар, здольнасці, інтарэсы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

26.09.2025г. Этыкет-трэнінг “Што я ведаю пра сябе: характар, здольнасці, інтарэсы”

   Для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка” у раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшоў этыкет-трэнінг. Мэта мерапрыемства: навучыць дзяцей усведамляць сябе як чалавека, як непаўторную асобу, адчуваць свой арганізм, цела, ацэньваць свае магчымасці, здольнасці, знаходзіць агульныя падабенства з іншымі дзецьмі і разумець істотныя адрозненні. Удзельнікі ў гульнявой форме складалі слоўны партрэт адзін пра аднаго, аўтапартрэт, разгадвалі рысы характару казачных герояў, вызначалі вартасці і недахопы, тлумачылі сэнс прыказак. У канцы мерапрыемства дзеці замацавалі атрыманыя веды.

Прокрутить вверх