01.10.2025г. Фотавыстава “Якія маладыя мы былі!” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.10.2025г. Фотавыстава “Якія маладыя мы былі!”

   1 кастрычніка ў  філіяле  “Кватарская сельская бібліятэка” у рамках акцыі “Залаты ўзрост” была арганізавана фотавыстава “Якія маладыя мы былі!”. Самыя актыўныя чытачы нашай бібліятэкі падзяліліся фотаздымкамі былых гадоў і цяперашніх. А мы маем магчымасць назіраць, што нават у «залатым» узросце яны ўмеюць заставацца маладымі, не губляючы бадзёрасці духу, фізічнага і псіхічнага здароўя, здольнасці прыносіць карысць сям’і і грамадству. Дзень пажылога чалавека – гэта свята, якое дае выдатную магчымасць выказаць глыбокую павагу і сказаць добрыя словы падзякі ўсім пажылым людзям за іх добрасумленную працу, за іх вялізны жыццёвы вопыт, дабрыню, мудрасць.

Прокрутить вверх