01.10.2025г. Час-ушанаванне “Яскравая восень пражытых гадоў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

01.10.2025г. Час-ушанаванне “Яскравая восень пражытых гадоў”

   1 кастрычніка ў філіяле ”Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло мерапрыемства, прысвечанае Дню сталага чалавека. Час-ушанаванне “Яскравая восень пражытых гадоў” прысвячалася бабулям і дзядулям, чыё жыццё напоўнена жыццёвымі турботамі і клопатам аб сваіх блізкіх. Падзяліцца са сваімі аднакласнікамі аповедамі пра сваіх любімых дзядуль і бабуль прыйшлі вучні дзявятага класа. Шмат цікавых і займальных момантаў можна было пачуць. Якія дзіўныя парады часам даводзіцца выконваць унукам,  каб толькі бабулі былі задаволены. Але часам можна і паспрачацца, наконт моднага адзення, альбо так неабходнага “гаджэта”, запэўніўшы, што трэба ісці ў ногу з часам, нават у сталым узросце. Прыемна было пачуць, што любоў і павага да старэйшага пакалення прысутнічае ў нашай моладзі. А іначай і быць не можа! На мерапрыемстве прысутнічала нотка пазітыву і добрага настрою!

Прокрутить вверх