02.10.2025г. Гадзіна дабрыні “З павагай да бацькоў, дзядоў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

02.10.2025г. Гадзіна дабрыні “З павагай да бацькоў, дзядоў”

   2 кастрычніка бібліятэкар  філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” сумесна з філіялам па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Эйсманты правяла ў гонар Міжнароднага дня пажылых людзей гадзіну дабрыні “З павагай да бацькоў, дзядоў”. Ва ўтульнай атмасферы сабраліся госці старэйшага ўзросту. Асабліва кранальнай стала частка, дзе ўдзельнікі дзяліліся ўспамінамі пра школьныя гады, першае каханне, працоўныя будні і сямейныя традыцыі. За кубкам гарачай гарбаты і хатняга печыва размова ішла лёгка, цёпла і па-хатняму. Пажылыя людзі — захавальнікі нашай памяці, культуры і сямейных каштоўнасцяў.

Прокрутить вверх