03.10.2025г. Урок-сустрэча “У гасцях у Берагошы” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.10.2025г. Урок-сустрэча “У гасцях у Берагошы”

   У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” да Года добраўпарадкавання прайшоў урок-сустрэча “У гасцях у Берагошы” для дзяцей 3-6 класаў. У ходзе мерапрыемства ў даходлівай форме навучэнцам былі паднесены веды па асновах энергазберажэння. Дзеці адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, вырашалі практычныя задачы. На пытанне “што магу зрабіць для эканоміі энергіі ў сябе дома?” былі атрыманы наступныя адказы:  выключаць святло, выходзячы з пакоя; не ўключаць без патрэбы электрапрыборы; як мага часцей выкарыстоўваць натуральнае асвятленне.

Прокрутить вверх