04.10.2025г. Гульнявая праграма “Любіце і беражыце жывёл” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.10.2025г. Гульнявая праграма “Любіце і беражыце жывёл”

   У філіале “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” прайшла гульнявая праграма “Любіце і беражыце жывёл”. Культарганізатар падрыхтавала і правяла для дзяцей цікавыя рэбусы, загадкі, конкурсы па адгадванні гукаў і слядоў жывёл. Дзеці дапаўнялі прыказкі пра жывёл і з вялікім задавальненнем удзельнічалі ў дыскусіі пра жывёл занесеных у Чырвоную кнігу.

Прокрутить вверх