09.10.2025г. Займальная гутарка “Як знайсці патрэбную кнігу?” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

09.10.2025г. Займальная гутарка “Як знайсці патрэбную кнігу?”

   9 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Вялікаэйсмантаўская сельская бібліятэка” правяла займальную гутарку для вучняў 2-4 класаў на тэму “Як знайсці патрэбную кнігу?”. Мерапрыемства было накіравана на знаёмства малодшых школьнікаў з асновамі бібліятэчнай пісьменнасці і развіццё навыкаў самастойнага пошуку літаратуры. Дзеці даведаліся, як уладкавана бібліятэка, па якім прынцыпе расстаўлены кнігі, як карыстацца каталогам і навошта чытаць анатацыю. У ходзе гульні “Кніжны мяч” і міні-квэста “Знайдзі кнігу!” дзеці з азартам шукалі казкі, энцыклапедыі і вершы, ужываючы новыя веды на практыцы. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, прыязнай атмасферы.

Прокрутить вверх