11.10.2025г. Святочная праграма “Мілая матулечка мая” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

11.10.2025г. Святочная праграма “Мілая матулечка мая”

   11 кастрычніка ў  філіяле  “Кватарская сельская бібліятэка” прайшла святочная праграма “Мілая матулечка мая”. На свяце прамаўляліся самыя добрыя, далікатныя словы аб мамах, гучалі вершы і песні, якія ўслаўляюць самых каханых на зямлі жанчын — нашых матуль. Прысутныя вельмі актыўна ўдзельнічалі ў прапанаваных конкурсах. Сустрэча даставіла прысутным радасць, адарваўшы хоць ненадоўга ад паўсядзённых клопатаў. Як бы далёка ні ступіла чалавецтва ў прагрэсе, якая б не наступіла эпоха, ніколі не абясцэніцца клопат жаночых рук і мудрае матчынае слова. І самай вялікай каштоўнасцю ў свеце заўсёды будзе каханне маці — каштоўнасць, якую не купіш ні за якія грошы.

Прокрутить вверх