13.10.25г. Дыялогавая пляцоўка “Духоўнае мацярынства — ад давернага дыялогу да настаўніцтва” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.10.25г. Дыялогавая пляцоўка “Духоўнае мацярынства — ад давернага дыялогу да настаўніцтва”

   13 кастрычніка напярэдадні самага светлага і добрага свята — Дня маці — у аддзеле ЗАГС Бераставіцкага райвыканкама прайшла дыялогавая пляцоўка  “Духоўнае мацярынства — ад давернага дыялогу да настаўніцтва”. Спікерамі сустрэчы выступілі начальнік аддзела загса Бераставіцкага райвыканкама Святлана Сцепанчук, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Жанна Хвасцюк, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Людміла Сяргеева, старшыня першаснай арганізацыі “Жанчыны прадпрымальнікі Бераставіцкага раёна” ГА “Беларускі саюз жанчын” Вольга Пянчук і бібліятэкар аддзела інфармацыі і абслугоўвання Бераставіцкай райбібліятэкі Данута Лагада і інш. На дыялогавай пляцоўцы да абмеркавання былі прапанаваны такія аспекты, як жанчына ў стварэнні сям’і, жанчына ў сферы працы, жанчына ў бізнесе і кіраванні, жанчына – сімвал дабра і міласэрнасці, жанчына і грамадска-палітычная дзейнасць, дзяржава і жанчына.  Пра тое, якія меры і віды сацыяльнай дапамогі прадугледжаны для сем’яў з дзецьмі, удзельнікам сустрэчы распавяла начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Жанна Анатольеўна Хвасцюк. Яна адзначыла, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаваная сістэма дзяржаўнай падтрымкі сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей… На сустрэчы была прадстаўлена кніжна-ілюстрацыйная выстава “Святая должность на земле” і прайшоў агляд літаратуры “Мама – целый мир и жизни возрожденье”.

Прокрутить вверх