14.10.2025г. Паэтычная гадзіна “Цеплыня матуліных далоняў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.10.2025г. Паэтычная гадзіна “Цеплыня матуліных далоняў”

   14 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” у рамках Тыдня бацькоўскай любові прайшла паэтычная гадзіна “Цеплыня матуліных далоняў” прысвечаная Дню Маці. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, даведаліся якое значэнне яно мае для кожнага беларуса і як яго адзначаюць у нашай краіне. Вучні чыталі вершы, гумарыстычныя частушкі, спявалі разам песні пра матуль. Падзяліліся думкамі, як будуць віншаваць са святам самага лепшага і роднага свайго чалавека – матулю. Бібліятэкар пазнаёміла з дзіцячай літаратурай, прысвечанай тэме мацярынства і прапанавала выбраць сабе кніжачку па густу. Напрыканцы мерапрыемства для сябе кожны зрабіў вынік: няма лепшага падарунка для маці, як здаровыя, паслухмяныя дзеці, якія выдатна вучацца і добра сябе паводзяць.

Прокрутить вверх