15.10.2025г. Казачны калейдаскоп “Чароўныя казкі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.10.2025г. Казачны калейдаскоп “Чароўныя казкі”

   У філіяле “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка-клуб” для вучняў пачатковай школы  прайшоў казачны калейдаскоп “Чароўныя казкі”. Дзеці даведаліся, што казкі бываюць бытавыя, чароўныя, народныя і аўтарскія. Разам з бібліятэкарам успаміналі сваіх любімых казачных персанажаў, удзельнічалі ў віктарыне, жартоўных пытаннях. Праявілі кемлівасць у конкурсах:  “казкі пераблыталіся”,  “добрыя і злыя героі”, акунуўшыся ў непаўторны свет чараўніцтва і фантазіі. На працягу ўсяго мерапрыемства дзеці ўспаміналі свае любімыя кнігі, адгадвалі іх герояў па прапанаваным апісанні, праслухоўвалі ўрыўкі з твораў і адказвалі, каму належаць гэтыя словы і скончылася мерапрыемства турнірам “казачных загадак”.

Прокрутить вверх