15.10.2025г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзякуй, мама, што ты ёсць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

15.10.2025г. Літаратурна-музычная кампазіцыя “Дзякуй, мама, што ты ёсць”

   “Дзякуй, мама, што ты ёсць” — пад такой назвай у Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло чарговае пасяджэнне клуба “Вясёлка дабра”, прысвечанае Міжнароднаму дню Маці. Супрацоўнік бібліятэкі падрыхтавала для сваіх гасцей  праграму, у ходзе якой кожнаму ўдзельніку клуба трэба было ўспомніць самыя ласкавыя і пяшчотныя словы, якія можна адрасаваць сваёй маме, назваць якасці, уласцівыя самаму дарагому чалавеку на свеце, а таксама прачытаць вершы пра маму. Бібліятэкар павіншавала прысутных з самым добрым днём, святам кахання, дабрыні і мудрасці. Распавяла прысутным аб тым, кім з’яўляецца маці для кожнага чалавека. Шмат кніг, прысвечаных маме, было прадстаўлена на кніжнай выставе “Мама, маці, матуля…”

Прокрутить вверх