17.10.2025г. Конкурсная праграма “Усё пачынаецца з сям’і” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

17.10.2025г. Конкурсная праграма “Усё пачынаецца з сям’і”

   Бібліятэкары раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сустрэліся з навучэнцамі Бераставіцкага каледжа і правялі мерапрыемства “Усё пачынаецца з сям’і”, прымеркаванае да Тыдня бацькоўскай любові. Размова ішла аб паважлівых і даверлівых адносінах у сям’і, адказных адносінах да стварэння сваёй сям’і, аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях. Юнакі і дзяўчаты з цікавасцю і задавальненнем удзельнічалі ў гутарцы, гульнях і конкурсах.

Прокрутить вверх