18.10.2025г. Краязнаўчая экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.10.2025г. Краязнаўчая экскурсія “Гісторыя Вялікай Бераставіцы ў фотаздымках”

   Наша малая радзіма – Бераставіцкі край, дзе жылі выдатныя людзі, дзе ёсць гістарычныя і культурныя традыцыі і архітэктурная спадчына, якія мы стараемся захаваць. Усё гэта зацікавіла вучняў 5 класаў СШ №16 імя А.Сухамбаева г.Гродна і яны завіталі ў раённую бібліятэку імя В.М. Кавалеўскага, дзе для іх прайшла краязнаўчая экскурсія. Супрацоўнік бібліятэкі расказала дзецям пра экспазіцыю фотаздымкаў “Фотаімгненні для нашчадкаў”, якая адлюстроўвае гістарычнае мінулае Бераставіччыны і пазнаёміла з партрэтнай галерэяй знакамітых землякоў, якія праславілі наш край.

Прокрутить вверх