19.10.2025г. Вечар-віншаванне “Мама – як шмат у гэтым слове” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

19.10.2025г. Вечар-віншаванне “Мама – як шмат у гэтым слове”

   19 кастрычніка ў межах Тыдня бацькоўскага кахання ў філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў вечар-віншаванне “Мама – як шмат у гэтым слове”, пасяджэнне аматарскага аб’яднання “ДИВО” з удзелам культарганізатара філіяла КДД аг. Пагранічны Рабровым Я. Я. На святочнае мерапрыемства быў запрошаны настаяцель храма прэпадобнай Еўфрасінні  Полацкай аг. Пагранічны, пратаіерэй Сергій Шэлест з матушкай Марыяй. Пад час свята ў адрас прысутных гучалі шчырыя словы віншавання, жадання моцнага здароўя, духоўнай радасці, дабрабыту і даўгалецця. За святочным сталом гучалі вершы, песні, частушкі.  Удзельнікі мерапрыемства з задавальненнем актыўна прымалі ўдзел у цікавых конкурсах. Напрыканцы мерапрыемства было адзначана, што ў наша сучаснае стагоддзе чалавек зведвае небывалыя перагрузкі. Больш напружанай стала праца. Дэфіцытам становіцца час. Зніжаецца культура чалавечых зносін. Шмат пішуць аб няшчасці сямейных адносін, аб раз’яднанасці бацькоў і дзяцей, але няма нічога больш бескарыслівага за каханне маці і бацькі. Яны саграваюць усіх сваімі клопатамі і каханнем, бо самае галоўнае ў жыцці кожнага чалавека – гэта яго сям’я, якая дае яму апору на ўсё жыццё.

Прокрутить вверх