22.10.2025г. Гутарка “Падлеткавы алкагалізм” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.10.2025г. Гутарка “Падлеткавы алкагалізм”

   22 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” правяла з вучнямі 10 класа мясцовай школы гутарку “Падлеткавы алкагалізм”. Што такое алкаголь? Якія матывы ўжывання алкаголю падлеткамі? Як ён уздзейнічае на арганізм падлетка? Якія наступствы гэтага ўздзеяння? Якія ёсць шляхі вырашэння ўзнікшых праблем, без ужывання алкаголю? — гэта спектр пытанняў, якія былі абмеркаваны падчас мерапрыемства. Мэтай гутаркі было навучыць адрозніваць паняцці «алкаголь» і «алкагалізм», азнаёміць падлеткаў з дзеяннем алкаголю на малады арганізм, разгледзець асноўныя матывы распівання спіртных напояў і распавесці аб наступствах ужывання алкаголю. Бібліятэкар распавяла аб фактарах фарміравання і фазах алкагалізму. Удзельнікі мерапрыемства разам паспрабавалі развеяць асноўныя міфы пра алкаголь каб выпрацаваць устойлівае негатыўнае стаўленне да ўжывання алкаголю, асабліва ў асяроддзі падлеткаў.

Прокрутить вверх