23.10.2025г. Літаратурна-музычная гасціная “Гадзіна сямейных каштоўнасцей” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.10.2025г. Літаратурна-музычная гасціная “Гадзіна сямейных каштоўнасцей”

   23 кастрычніка ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Тыдню бацькоўскай любові, якое адзначаецца ў нашай краіне з 14 па 21 кастрычніка. На мерапрыемстве сабраліся актывісты Бераставіцкай раённай ветэранскай арганізацыі, члены раённай арганізацыі БелАІ, якія прыйшлі падзяліцца радасцю і цяплом сямейных каштоўнасцей. У якасці ганаровых гасцей былі запрошаны ганаровыя грамадзяне Бераставіцкага раёна Іван Захарчук і Дзмітрый Віхараў. Прысутных павіншавалі старшыня ветэранскай арганізацыі Алена Сілкова і старшыня раённай арганізацыі БелАІ Тамара Вялічка. Бібліятэкар Данута Лагода падкрэсліла, што сям’я – гэта аснова нашага грамадства, крыніца любові і падтрымкі, дзе кожны знаходзіць цяпло і клопат. Важнасць бацькоўскай любові немагчыма пераацаніць, бо менавіта яна фармуе асобу і ўплывае на развіццё дзяцей. Тыдзень бацькоўскай любові – гэта свайго роду грамадска-маральны арыенцір. У мітусні будняў мы часта адкладаем самае важнае на потым. Гэты тыдзень – выдатная нагода спыніцца, азірнуцца і ўсвядоміць, што нашы бацькі – гэта наша гісторыя, наша апора і наш самы надзейны тыл. Гэта час, калі ўся краіна гаворыць на адной мове – мове любові, падзякі і сямейнага цяпла. Прысутныя чыталі вершы, спявалі песні і частушкі, распавядалі цікавыя традыцыі і гісторыі сваіх сем’яў, прымалі ўдзел у жартоўных конкурсах і віктарынах. Мерапрыемства прайшло ў атмасферы душэўнага цяпла і ўзаемаразумення. Любоў і клопат – гэта тыя каштоўнасці, якія аб’ядноўваюць нас і робяць свет лепшым. Давайце памятаць пра гэта кожны дзень і дзяліцца цяплом з нашымі блізкімі!

Прокрутить вверх