23.10.2025г. Экамарафон “Фарбы восені” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.10.2025г. Экамарафон “Фарбы восені”

   Супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Экалагічны буквар” падрыхтавала экамарафон “Фарбы восені”, прысвечаны самай прыгожай пары года – восені. Восень – выдатная пара, якая дорыць нам рознакаляровыя фарбы, смачныя сюрпрызы, яркія моманты. Дзецям расказалі аб восеньскіх месяцах, аб характэрных прыметах восені, пазнаёмілі з прыказкамі і прымаўкамі, вершамі і загадкамі аб гэтай дзівоснай пары. Удзельнікі ўспомнілі, што восень бывае розная. Мерапрыемства было напоўнена пазнавальнымі конкурсамі і віктарынамі, падчас якіх дзеці адказвалі на пытанні.

Прокрутить вверх