24.10.2025г. Гульня-віктарына “Што такое добра і што такое дрэнна” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

24.10.2025г. Гульня-віктарына “Што такое добра і што такое дрэнна”

   “Што такое добра і што такое дрэнна?” – так называлася гульня-віктарына, якая прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання “Люстэрка”. У ходзе мерапрыемства дзеці праслухалі твор Уладзіміра Маякоўскага “Што такое добра і што такое дрэнна” і абмеркавалі дзеянні герояў верша. Затым успомнілі добрыя і дрэнныя ўчынкі са свайго жыцця, паслухалі вершы і апавяданні пра сяброўства, дабрыні і прынялі ўдзел у гульнях “Ласкавыя словы”, “Добра-дрэнна”. Напрыканцы сустрэчы школьнікі адказалі на пытанні тэста “Так ці не” і зрабілі выснову, што калі мы будзем здзяйсняць добрыя ўчынкі, дапамагаць адзін аднаму, то і ў адказ будзем атрымліваць дабрыню і ўсмешку.

Прокрутить вверх