25.10.2025г. Вечар–сустрэча “Гартаю сямейны альбом” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

25.10.2025г. Вечар–сустрэча “Гартаю сямейны альбом”

   25 кастрычніка ў філіяле “Кватарская сельская бібліятэка” прайшло  пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Кватараначка”: вечар – сустрэча “Гартаю  сямейны альбом”. Сямейны фотаальбом… Напэўна, няма ў свеце чалавека, які не адчуў асаблівага пачуцця датычнасці, адкрываючы яго. У сямейным фотаальбоме беражліва захоўваецца гісторыя роду, у ім зачараванне мінулых дзён, у ім патаемнае, далікатнае, нечаканае. Фотаальбом — ідэальны спосаб захаваць гісторыю сваёй сям’і, свае карані, яркія ўспаміны аб радасных і светлых момантах жыцця. Аматары аб’яднання з вялікім захапленнем і любоўю за кубачкам гарачай гарбаты пагарталі старонкі сваіх сямейных альбомаў.

Прокрутить вверх