29.10.2025г. Кніжнае дэфіле “З кніжкай пра маму рана ўстану” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

29.10.2025г. Кніжнае дэфіле “З кніжкай пра маму рана ўстану”

   29 кастрычніка ў філіяле “Малабераставіцкая інтэграваная сельская бібліятэка” прайшло чарговае пасяджэнне аматарскага аб’яднання “Знайка”. Кніжнае дэфіле “З кніжкай пра маму рана ўстану” паклікала яго ўдзельнікаў, каб весела пабавіць час. На мерапрыемстве было весела і задорна. Дзеці чыталі вершы пра самага любага чалавека на Зямлі – маці. Весела спявалі частушкі і песні пра яе. З кніжнай выставы, што была арганізавана да мерапрыемства, выбралі для сябе цікавыя творы і абяцалі прачытаць іх сваім матулям у якасці падарунка на свята Маці, якое нядаўна адзначалася.

Прокрутить вверх