30.10.2025г. Інфармацыйна-прававая акцыя “Абаронім пажылых грамадзян ад кіберзлачынства” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

30.10.2025г. Інфармацыйна-прававая акцыя “Абаронім пажылых грамадзян ад кіберзлачынства”

   Для жыхароў сталага ўзросту в. Макараўцы супрацоўнік перасоўнай бібліятэкі (бібліёбуса) Бераставіцкага раёна Марына Белабокая правяла прафілактычную акцыю “Абаронім пажылых грамадзян ад кіберзлачынства”, накіраваную на інфармаванне насельніцтва аб асноўных відах махлярства. Бібліятэкар коратка паведаміла сваім чытачам аб тым,  як захаваць свае грошы, абараніцца ад зламыснікаў, якія выкарыстоўваюць метады сацыяльнай інжынерыі, і пажылыя людзі пераводзяць ім грошы і выдаюць персанальныя дадзеныя добраахвотна. Разабрацца ў падмане можа далёка не кожны чалавек, асабліва гэта складана зрабіць пажылым і даверлівым людзям. Менавіта іх недасведчанасцю карыстаюцца махляры, у выніку чаго пенсіянеры, ветэраны, а таксама інваліды пазбаўляюцца апошніх грошай, памятных узнагарод, кватэр і шмат чаго іншага. Зламыснікі выдатна ведаюць, што ў свядомасці многіх пажылых людзей захоўваць грошы ў кашальку значна надзейней, чым на незразумелай банкаўскай карце. Менавіта таму людзі старэйшага пакалення лёгка вераць паведамленням, што грошы з карты вось-вось выкрадуць. А сфармаваны гадамі давер да прадстаўнікоў дзяржструктур прымушае іх выразна выконваць указанні “палкоўніка ФСБ”. Напрыканцы сустрэчы бібліятэкар уручыла “Памяткі пажылым грамадзянам па прафілактыцы кіберзлачыннасці”.

Прокрутить вверх