03.11.2025г. Літаратурны дыліжанс “Кніжак мудрыя ўрокі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.11.2025г. Літаратурны дыліжанс “Кніжак мудрыя ўрокі”

   Для выхаванцаў школьнага лагера ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы прайшоў літаратурны дыліжанс “Кніжак мудрыя ўрокі». Дзяўчынкі і хлопчыкі разам з бібліятэкарам адправіліся ў падарожжа па дзіўным свеце кніг. Дзеці разгадвалі загадкі, вызначалі, з якой казкі прадмет, па апісанні ўчынкаў даведваліся герояў твораў, успаміналі вядомыя казкі і казачнікаў. Юныя ўдзельнікі чыталі і абмяркоўвалі павучальныя  вершы і апавяданні, глядзелі мультфільм па казцы В.Катаева “Цветик-семицветик”. Весела і з карысцю дзеці бавілі час у бібліятэцы падчас асенніх канікул

Прокрутить вверх