03.11.2025г. Экскурсія “Царства кніг — бібліятэка” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

03.11.2025г. Экскурсія “Царства кніг — бібліятэка”

   З мэтай развіцця цікавасці да чытання і кнігі ў раённай бібліятэцы для выхаванцаў прышкольнага лагера была арганізавана экскурсія “Царства кніг — бібліятэка”. Бібліятэкар пазнаёміла маленькіх чытачоў з бібліятэчнымі памяшканнямі, з дзіцячым фондам. Дзеці даведаліся, як захоўваюцца кнігі, у якім парадку яны стаяць, як знайсці тую ці іншую кніжку. Бібліятэкар пазнаёміла з выставамі, расказала, для чаго яны арганізоўваюцца. Дзеці мелі магчымасць разглядаць і чытаць кнігі і часопісы ў чытальнай зале.

Прокрутить вверх