04.11.2025г. Гульня-вандроўка “Традыцыі беларусаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

04.11.2025г. Гульня-вандроўка “Традыцыі беларусаў”

   Што ведаюць дзеці аб традыцыях беларусаў? Аб гэтым ішла гаворка на гульні-вандроўцы з аднаіменнай назвай, якая сабрала маленькіх наведвальнікаў прышкольнага лагера ў Старадварэцкай сельскай інтэграванай бібліятэцы 4 лістапада. Абмеркаванне страваў, адзення, звычаяў і святаў беларусаў, размалёўкі беларускіх строяў і каравая выклікалі мноства эмоцый у дзяцей. Асабліва спадабаўся імправізаваны абрад сустрэчы гасцей з караваем, якім з задавальненнем потым пачаставаліся ўдзельнікі гульні.

Прокрутить вверх