05.11.2025г. Гадзіна карыснай інфармацыі “Наша краіна – наш дом, давай навядзем парадак у ім” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.11.2025г. Гадзіна карыснай інфармацыі “Наша краіна – наш дом, давай навядзем парадак у ім”

   У Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага для наведвальнікаў прышкольнага лагера прайшла гадзіна карыснай інфармацыі “Наша краіна – наш дом, давай навядзем парадак у ім”. У пачатку мерапрыемства бібліятэкар адзначыла, што 2025 год аб’яўлены годам добраўпарадкавання, падкрэсліўшы, што добраўпарадкаванне – гэта не проста абнаўленне фасадаў і стварэнне новых паркаў, гэта магчымасць для кожнага з нас унесці свой уклад у фарміраванне прыгажосці і парадку вакол. Падчас сустрэчы вялі размову аб нашай краіне, яе дасягненнях у розных сферах. Дзецям у ходзе гутаркі было прапанавана знаёмства з новымі цікавымі і пазнавальнымі выданнямі аб Беларусі, прадстаўленымі на тэматычнай выставе “Прыгожая краіна – гарантыя на заўтра”. Так як гэты год дае старт пяцігодцы якасці, бібліятэкар прадставіла ўвазе рабят нядаўна выдадзеную кнігу “Зроблена ў Беларусі. Знак якасці”, дзе ярка паказана прадукцыя прадпрыемстваў, якія з’яўляюцца лідэрамі сучаснай беларускай прамысловасці. У канцы мерапрыемства ўсе прыйшлі да высновы, што добраўпарадкаванне краіны пачынаецца са свайго і прышкольнага двара.

Прокрутить вверх