05.11.25г. Вусны часопіс “У краіне правоў і абавязкаў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.11.25г. Вусны часопіс “У краіне правоў і абавязкаў”

   Для выхаванцаў прышкольнага лагера ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы імя В. М. Кавалеўскага бібліёграфам быў праведзены вусны часопіс “У краіне правоў і абавязкаў”. Удзельнікам мерапрыемства расказалі аб правах, абавязках і адказнасці непаўналетніх, супрацоўнік адзначыла, што самыя галоўныя дакументы ў свеце, дзе зацвярджаюцца правы дзіцяці – гэта Дэкларацыя аб правах дзіцяці і Канвенцыя аб правах дзіцяці. Вучні з цікавасцю прынялі ўдзел у гульнях “Правы чалавека ў песнях”, “Я маю правы”, “Правы літаратурных герояў” і іншых. Напрыканцы мерапрыемства дзеці расказалі пра свае жаданні, прадоўжыўшы фразу “Я хачу мець права…”.

Прокрутить вверх