05.11.25 Кніжная выстава “Адкрываючы таямніцы Кастрычніцкай рэвалюцыі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

05.11.25 Кніжная выстава “Адкрываючы таямніцы Кастрычніцкай рэвалюцыі”

   Штогод 7 лістапада ў Беларусі адзначаецца агульнарэспубліканскае свята — Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі. У чытальнай зале Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага да гэтай даты аформлена кніжная выстава “Адкрываючы таямніцы Кастрычніцкай рэвалюцыі”. Кастрычніцкая рэвалюцыя стала адной з найбуйнейшых падзей ХХ стагоддзя і  паўплывала на далейшы ход сусветнай гісторыі. Выстава знаёміць чытачоў з кнігамі, прысвечанымі разгортванню рэвалюцыйнага руху і ўстанаўленню савецкай улады на Беларусі. А таксама на экспазіцыі можна пазнаёміцца з фотаальбомамі, у якія ўвайшлі кінакадры і фатаграфіі з Цэнтральнага дзяржаўнага архіва кінафотадакументаў СССР, матэрыялы Цэнтральнага дзяржаўнага архіва Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Прокрутить вверх