12.11.2025г. Літаратурна-пазнавальная гадзіна «Творя добро, мы умножаем душу». — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

12.11.2025г. Літаратурна-пазнавальная гадзіна «Творя добро, мы умножаем душу».

      У раённай бібліятэцы імя В.М.Кавалеўскага прайшла літаратурна-пазнавальная гадзіна «Творя добро, мы умножаем душу». Удзельнікі мерапрыемства даведаліся пра гісторыю з’яўлення Міжнароднага Дня сляпых. Бібліятэкар расказала як працуюць, малююць і нават глядзяць хакейныя матчы невідушчыя беларусы, як яны адаптуюцца да жыцця. Ішла размова таксама і аб выдатных людзях, якія змаглі, будучы сляпымі, дасягнуць жыццёвых вышынь. На Паралімпіядзе 2024 у Парыжы каманда нашай краіны заваявала 7 медалёў, 6 з якіх атрымалі інваліды па зроку. Завяршылася мерапрыемства чытаннем твораў гродзенскага паэта Віктара Кудлачова.

Прокрутить вверх