13.11.2025 г. Экскурсія «Знаёмства з бібліятэкай» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

13.11.2025 г. Экскурсія «Знаёмства з бібліятэкай»

Дзеці бібліятэку часта называюць домам, у якім жывуць кнігі. Бібліятэкі існуюць у свеце амаль 5 тысяч гадоў. І ў сучасным свеце бібліятэкі – самыя дэмакратычныя і даступныя ўстановы – з’яўляюцца цэнтрамі адукацыі і культуры. 13 лістапада перад першакласнікамі Вялікабераставіцкай сярэдняй школы расчыніла свае дзверы Бераставіцкая раённая бібліятэка імя В.М. Кавалеўскага і запрасіла пазнаёміцца з таямнічым светам кніг. Бібліятэкар распавяла дзецям, што азначае слова
«бібліятэка», азнаёміла з кніжным фондам, з правіламі карыстання кнігамі. Дзеці таксама з задавальненнем вывучалі ў чытальнай зале кнігі і часопісы. Юныя наведвальнікі атрымалі шмат карыснай інфармацыі, станоўчых эмоцый і ўражанняў і паабяцалі прыйсці ў бібліятэку за цікавымі кнігамі.

Прокрутить вверх