14.11.2025г. Экскурсія – знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.11.2025г. Экскурсія – знаёмства “Дом, дзе жывуць кнігі”

Важны момант у жыцці дзяцей – першае наведванне бібліятэкі. У чацвер 14 кастрычніка супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сардэчна сустрэлі вучняў Вялікабераставіцкай СШ і прапанавалі здзейсніць цікавае падарожжа ў свет кніг. Дзеці пабывалі ў незвычайным горадзе, у якім замест вуліц – рады кніжных стэлажоў, замест паверхаў – кніжныя паліцы з пазнавальнімі кнігамі. Падчас экскурсіі вучням расказалі аб правілах паводзін у бібліятэцы, правілах абыходжання з кнігамі.
Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем пазнаёміліся з мноствам прыгожых кніг для іх узросту. Таксама бібліятэкар прапанавала дзецям паглядзець экспазіцыі фотаздымкаў і карцін, якая ёсць у бібліятэцы.

Прокрутить вверх