14.11.2025 г. Інформ-навігатар «Кібербяспека! Уносім яснасць!» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

14.11.2025 г. Інформ-навігатар «Кібербяспека! Уносім яснасць!»

14 лістапада супрацоўнік Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага сумесна з інспектарам інспекцыі па справах непаўналетніх Д.А.Панкевіч для навучэнцаў каледжа падрыхтавалі мерапрыемства, прысвечанае кібербяспецы. Інфармацыйная бяспека стала адным з найважнейшых аспектаў нашага паўсядзённага жыцця. Сёння дзеці актыўна выкарыстоўваюць гаджэты і выходзяць у глабальную прастору інтэрнэту практычна штодня. Гэта адкрывае перад імі шмат магчымасцяў, але адначасова стварае рызыкі, пра якія важна ведаць кожнаму падлетку. Удзельнікі мерапрыемства даведаліся што ўяўляе сабой тэрмін «кібербяспека». Абмеркавалі найбольш распаўсюджаныя віды кіберпагроз. Таксама былі закрануты тэмы прыватнасці, уключаючы правілы захоўвання пароляў. Мерапрыемства прайшло пазнавальна, пакінуўшы ў дзяцей станоўчыя ўражанні і карысныя веды.

Прокрутить вверх