18.11.25г. Гульня-падарожжа “Прыгоды ў Фруктова-агародніннай краіне” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

18.11.25г. Гульня-падарожжа “Прыгоды ў Фруктова-агародніннай краіне”

 Для чацвертакласнікаў Вялікабераставіцкай школы бібліятэкар раённай бібліятэкі правяла літаратурную гульню-падарожжа “Прыгоды ў Фруктова- агародніннай краіне”, прысвечаную 105-годдзю з дня нараджэння італьянскага пісьменніка Джані Радары. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю знакамітага казачніка. У цэнтры ўвагі быў прадстаўлены самы знакаміты твор Радары – “Прыгоды Чыпаліна”, і побач — сам казачны персанаж — галоўны герой кнігі. Таксама школьнікі ўспомнілі і іншых герояў гэтай казкі: жудаснага сіньёра Памідора, прынца Лімона, графінь Вішанек і яшчэ многіх персанажаў.

Прокрутить вверх