20.11.2025 г. Адзіны дзень інфармавання “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

20.11.2025 г. Адзіны дзень інфармавання “Кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў”

Сёння ў працоўных калектывах Бераставіцкага раёна праходзіць адзіны дзень інфармавання. Галоўная тэма інфармацыйнага парадку дня — кібербяспека і прафілактыка кіберзлачынстваў. З работнікамі ўстаноў сферы культуры (бібліятэчнай справы) сустрэўся сёння прадстаўнік рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы Аляксандр Карлюкевіч, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, і члены раённай інфармацыйна-прапагандысцкай групы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Шчука. Выступаючыя нагадалі ключавыя правілы паводзін у сетцы Інтэрнэт, падкрэсліўшы, што кібербяспека — гэта адказнасць кожнага з нас, а таксама паведамілі аб выпадках кібермахлярства, якія адбыліся ў нашым раёне.

Прокрутить вверх