22.11.2025г. Урок права “Дзяцінства пад абаронай права” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

22.11.2025г. Урок права “Дзяцінства пад абаронай права”

У філіяле “Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка” прайшоў урок права “Дзяцінства пад абаронай права”, прысвечаны Сусветнаму дню прававой дапамогі дзецям. На мерапрыемстве ўдзельнікі даведаліся аб галоўных правах чалавека, якія даюцца нам з нараджэння, пазнаёміліся з Канвенцыяй аб правах дзіцяці. Таксама ўспаміналі і пра дзіцячыя абавязкі. А на прыкладах казачных герояў з любімых казак адказвалі, дзе былі парушаны правы, прапаноўвалі выхад з сітуацыі, якая склалася.

Прокрутить вверх