23.11.2025г. Тэматычны вечар “Пасмакуем і раскажам” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

23.11.2025г. Тэматычны вечар “Пасмакуем і раскажам”

     У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў тэматычны вечар “Пасмакуем і раскажам”, чарговае пасяджэнне аматарскага абъяднання “ДИВО”. Тэма вечара была агучана ззагадзёў, таму да правядзення мерапрыемства ўсе ўдзельніцы падрыхтаваліся вельмі сур’ёзна: зімовыя нарыхтоўкі, смачныя салаты, салодкая выпечка занялі пачэснае месца на святочным стале. Падчас мерапрыемства гаспадыні дзяліліся рацэптамі сваіх страў, кулінарнымі хітрасцямі, карыснымі парадамі, з задавальненнем прымалі ўдзел у жартоўных конкурсах, адгадвалі тэматычныя загадкі,жартавалі і расказвалі цікавыя гісторыі з жыцця. Жанчыны адзначылі, што ў сяброўскай цёплай абстаноўцы за кубачкам духмянага чаю вечар праляцеў вельмі хутка.

Прокрутить вверх