27.11.2025г.Тэматычны ўрок «Хатнія гадаванцы» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

27.11.2025г.Тэматычны ўрок «Хатнія гадаванцы»

   Штогод 30 лістапада ў многіх краінах адзначаецца Сусветны дзень хатніх жывёл. Ён прысвечаны ўсім прыручаным чалавекам жывёлам і служыць напамінам усяму чалавецтву аб адказнасці за «братоў нашых меншых». Для наведвальнікаў аматарскага аб’яднання «Экалагічны буквар», які дзейнічае пры раённай бібліятэцы ім.В.М. Кавалеўскага прайшоў тэматычны ўрок «Хатнія гадаванцы». Дзеці даведаліся пра тое, што хатнія жывёлы могуць быць чалавеку вернымі сябрамі і памочнікамі, але пры гэтым, не трэба забываць пра іх правільна клапаціцца. Хлопчыкі і дзяўчынкі адгадвалі цікавыя загадкі і ўдзельнічалі ў віктарынах. У канцы мерапрыемства школьнікі падзяліліся апавяданнямі аб сваіх хатніх гадаванцах і іх асаблівасцях.

Прокрутить вверх