28.11.2025г. Гадзіна этыкету «Школа ветлівых навук» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.11.2025г. Гадзіна этыкету «Школа ветлівых навук»

      У раённай бібліятэцы прайшла гадзіна этыкету «Школа ветлівых навук» для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання «Люстэрка». У пачатку сустрэчы деці абмеркавалі, хто такі ветлівы чалавек? Успомнілі словы- прывітання, падзякі, прабачэння. Бібліятэкар нагадала, што чалавек, які ведае ўсе правілы этыкету і выконвае іх, называецца культурным і выхаваным. На занятку разгледзелі праблемныя сітуацыі, якія могуць узнікнуць дома, у школе, у грамадскіх месцах і інш. Школьнікі прынялі ўдзел у гульнях: «Героі нашых казак» вызначалі злосных і добрых герояў, «Хто больш назаве ветлівых слоў». Успомнілі прыказкі і прымаўкі пра дабрыню, сяброўства, ветлівасць. У заключэнне бібліятэкар пажадала дзецям у далейшым жыцці выкарыстоўваць тое, што даведаліся і не забываць аб шчырым стаўленні да людзей, міласэрнасці і бескарыслівасці.

Прокрутить вверх