28.11.2025г. Літаратурная гульня «Казачны свет Андэрсена» — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.11.2025г. Літаратурная гульня «Казачны свет Андэрсена»

    Пазнаёміцца з казачнікам, казкамі і героямі казак Ганса Хрысціяна Андэрсена прапанавала бібліятэкар на сустрэчы з першакласнікамі. Дзеці даведаліся цікавыя факты з біяграфіі Андэрсена, пачулі, як ён прыдумваў герояў сваіх казак. Бібліятэкар прачытала выбраныя па жаданню дзяцей казкі. З задавальненнем маленькія чытачы знаёміліся з кнігамі і разглядалі іх, а потым пазнавалі назву казкі ці героя па вокладцы, складалі з пазлаў літаратурных герояў.

Прокрутить вверх