28.11.2025г. Літаратурная сустрэча “Казкі Караткевіча” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.11.2025г. Літаратурная сустрэча “Казкі Караткевіча”

        Да 95-годдзя пісьменніка-юбіляра Уладзіміра Караткевіча бібліятэкар раённай бібліятэкі падрыхтавала літаратурную сустрэчу “Казкі Караткевіча”. Юныя чытачы даведаліся, што на сваім творчым шляху Уладзімір Караткевіч звяртаўся да вытокаў мінулага і фальклору. Ён разумеў вялікае выхаваўчае значэнне казкі, яе ролю ў фарміраванні любові да Радзімы, беларускай мовы. Шмат арыгінальных казак было напісана на аснове беларускіх народных казак. На творчай сустрэчы дзеці пазнаёміліся з казкамі “Кацёл з каменьчыкамі”, “Чортаў скарб”, “Верабей, сава і птушыны суд”, “Вясна ўвосень”, “Жабкі і Чарапаха”, “Старая казка” і разам чыталі іх. Казкі Караткевіча вучаць шанаваць дабрыню і мудрасць, любіць прыроду, з любоўю і павагай ставіцца да бацькоў.

Прокрутить вверх