28.11.2025г. Урок- практыкум “У царстве кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць” — Государственное учреждение культуры "Берестовицкая районная библиотека имени О.М.Ковалевского"

28.11.2025г. Урок- практыкум “У царстве кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць”

  У філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшоў урок- практыкум “У царстве кніжным апынуцца, ды каб там не заблукаць” для вучняў 2 класа мясцовай школы. Урок інфармацыйнай культуры даў магчымасць дзецям бліжэй пазнаёміцца з бібліятэкай і даведацца як яна функцыянуе. Бібліятэкар расказала пра сваю прафесію, нагадала правілы  паводзін у бібліятэцы, правяла экскурсію па бібліятэцы і паказала ў якім парадку стаяць кнігі на паліцах, як правільна шукаць патрэбную ім кнігу. Пазнаёміла з алфавітным каталогам, паказала кнігі з бібліятэчнага фонду ад самай малой да самай вялікай па фармаце. Хлопчыкі і дзяўчынкі задавалі шмат пытанняў і з цікавасцю слухалі адказы бібліятэкара.

Прокрутить вверх